Logo Polskiego Radia
Print

Цікаўнасьць да актывістаў ЭБ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2013 16:03
Затрыманьне актывіста "Эўрапейскай Беларусі" міліцыяй ды нападзеньне на іншую атывістку.

Учора ўвечары ў Менску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Уладзімер Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС з абвінавачваньнем “непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”. За гэта Лемешу далі 3 млн. рублёў штрафу.

З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманьне і месца знаходжаньня.

Нагадаем, учора ноччу ў Менску, каля пад’езду свайго дому, на яшчэ адну актывістку “Эўрапейскай Беларусі” Юлію Сьцяпанаву напала двое невядомых, якія зьбілі дзяўчыну ды, паваліўшы ў снег, абрэзалі ёй валасы. Цяпер дзяўчына заяўляе, што яна памяняе свой імідж, але не адмовіцца ад грамадзкай дзейнасьці – абароны вязьняў і рэпрэсаваных асобаў.


spring96.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт