Logo Polskiego Radia
Print

Тозік заклапочаны цякучасьцю кадраў у мэдыцыне

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.01.2013 13:57
“Трэба замацоўваць кадры” – заявіў намесьнік прэм’ера.

Намесьнік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік заклапочаны “цякучасьцю кадраў” у мэдыцыне. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва БелаПАН.

На пасяджэньні калегіі Міністэрства аховы здароўя па выніках 2012 году Анатоль Тозік адзначыў, што ў 90-я гады выпуск з мэдунівэрсытэтаў не перавышаў 1500 чалавек."І гэтага было дастаткова для краіны, цяпер жа выпускаем лекараў больш, а іх не хапае", - заявіў віцэ-прэм’ер. На яго думку, Беларусь ператварылася ў “палкавую школу для суседніх дзяржаваў". "Трэба замацоўваць кадры, а не павялічваць набор у мэдыцынскія ВНУ", - зьвярнуўся Тозік да прысутных.

Міністар аховы здароўя Васіль Жарко адказаў, што за мяжу зьяжджае ўсяго каля 160 чалавек у год, але натуральны адток складае 1200 лекараў. У гэтым годзе ВНУ скончыць 2880 мэдыкаў, а ў наступным - 3200. Масавы набор, на думку міністра, зьвязаны з патрэбамі сучаснай мэдыцыны. "Калі мы вернемся да набору ў мэдыцынскія ВНУ па 1500 чалавек у год, мы вернемся да таго ўзроўню мэдыцынскай дапамогі, які быў у 90-я гады", - заявіў Васіль Жарко.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт