Logo Polskiego Radia
Print

Падарунак ад міліцыі на 8 Сакавіка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2013 15:57
У Дзень жанчын міліцыя затрымала актывістку "Эўрапейскай Беларусі".

Актывістка кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Валянціна Цюрава, затрыманая ўчора ў цэнтры Менску, зьмешчаная ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Алеся Якубоўская.
Як паведамлялася раней, Цюраву затрымалі на Камароўскім рынку. У Дзень жанчын актывістка "Эўрапейскай Беларусі" стаяла з плякатам: "Дзе маё сьвята? Дзе мая свабода?". Дзяўчына была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі й дастаўленая ў РУУС Савецкага раёну Менска.
Хутчэй за ўсё актывістка абвінавачваецца ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Чакаецца, што 11 сакавіка яе будуць судзіць у судзе Савецкага раёна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт