Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь наладжвае культурную супрацу з Латвіяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.03.2013 14:12
Міністэрства культуры Беларусі ды Латвіі падпішуць праграму супрацоўніцтва на 2013-2015 гг.
Wikipedia/Julo

/

На 13-15 сакавіка заплянаваны візыт міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова ў Латвію.

Падчас візыту бакі плянуюць абмеркаваць пытаньні далейшага супрацоўніцтва ў сфэры культуры ды мастацтва паміж дзьвюма краінамі. Таксама плянуецца падпісаць адпаведны дакумэнт.

Гэта будзе праграма супрацоўніцтва на бліжэйшыя 3 гады. Яна будзе датычыць разьвіцьця супрацоўніцтва ў сфэры кінематаграфіі, тэатральнага мастацтва, канцэртна-гастрольнай дзейнасьці, музэйнай справы, бібліятэказнаўства, арганізацыі абменаў для судэнтаў і выкладчыкаў ВНУ культуры.

Беларускі міністар возьме ўдзел у ўрачыстым адкрыцьці мэмарыяльнай дошкі народнаму паэту Янку Купалу. Яна будзе ўсталявана на будынку беларускай школе ў Рызе імя Янкі Купалы.

Апроч таго міністар культуры возьме ўдзел у адкрыцьці музэйнай экспазыцыі прысьвечанай жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы.

Паводле БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт