Logo Polskiego Radia
Print

Румас уключаны ў склад Прэзыдыума Савета Міністраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2013 13:20
Адпаведны ўказ нумар 206 „Аб паўнамоцтвах С.М.Румаса” Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 красавіка.

Старшыня праўленьня адкрытага акцыянэрнага таварыства „Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь” Сяргей Румас надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Эўразійскай эканамічнай камісіі, паўнамоцтвамі намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі па пытаньнях дзейнасьці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза й Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, а таксама фарміраваньня Эўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, Сяргей Румас назначаны нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаньнях Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.

Адпаведны ўказ нумар 206 „Аб паўнамоцтвах С.М.Румаса” Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 красавіка.

У мэтах стварэньня ўмоў для ажыцьцяўленьня названых паўнамоцтваў Сяргей Румас уключаны ў склад Савета Міністраў і Прэзыдыума Савета Міністраў.

БэлТА/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт