Logo Polskiego Radia
Print

У Менск прыбывае прэм'ер-міністар Віетнама

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2013 10:49
Прэм'ер-міністар Віетнама Нгуэн Тан Зунг наведае Беларусь з афіцыйным візытам 15-17 траўня.

/

Падчас візыту будуць абмяркоўвацца пытаньні разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падпісаньня пагадненьня аб свабодным гандлі паміж Мытным саюзам і Віетнамам.

"Асаблівая ўвага будзе нададзены сумесным праектам у галіне машынабудаваньня, гаворка таксама пойдзе аб магчымасьцях пашырэньня партнэрства ў сфэры сельскай гаспадаркі й харчаваньня, энэргетыкі, здабычы карысных выкапняў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе беларускага ўрада, удакладніўшы, што сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча зь кіраўніком віетнамскага ўрада адбудзецца 16 траўня.

Прэм'ер-міністры таксама абмяркуюць пытаньне аб заключэньні пагадненьня аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам Беларусі, Расеі, Казахстана й Віетнамам, адзначылі ў Саўміне.

Таксама, праінфармавалі ў прэс-службе, па выніках перамоў плянуецца падпісаньне дакумэнтаў аб супрацоўніцтве Беларусі й Віетнама ў сфэры прамысловасьці, электраэнэргетыкі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій, стандартызацыі й мэтралёгіі.

За апошнія пяць гадоў, з 2008-га па 2012 гады, тавараабарот паміж Беларусьсю й Віетнамам павялічыўся ў 2,9 раза, экспарт беларускіх тавараў у Віетнам узрос у 3,2 разы. У 2012 годзе тавараабарот паміж дзьвюма дзяржавамі склаўся на ўзроўні $ 184,7 млн. Аб'ём беларускага экспарту склаў $ 156,1 млн, імпарт віетнамскіх тавараў у Беларусь - $ 28,5 млн.

Асноўнымі артыкуламі экспарту ў Віетнам зьяўляюцца калійныя ўгнаеньні, машынакамплекты грузавой тэхнікі, трактары, кар'ерныя самазвалы, запасныя часткі да аўтамабіляў і трактароў, шыны, падшыпнікі, прадукцыя харчовай прамысловасьці.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт