Logo Polskiego Radia
Print

На смартфонах-андроідах зьявіліся «Беларускія казкі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.05.2013 11:31
У тэкставым выглядзе даступна 18 казак, таксама 10 аўдыё-казак.
pixabay.com

/

Уладальнікі мабільных прыладаў на базе апэрацыйнай сыстэмы Андроід могуць спампаваць праграму «Беларускія казкі». Каб яе ўсталяваць, трэба зайсьці ў Google Play і набраць у пошуку «Белорусские сказки».

У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасьць зь іх узятыя з праекту «Народныя казкі для дзетак», выкананым ЮНІСЭФ. Напрыклад, «Зайкава хатка», «Сабака-паляўнічы» ды іншыя. Тэксты падгружаюцца зь інтэрнэту, калі вы націскаеце на назву.

Напрыклад, зьбіраючыся ў падарожжа, можна адкрыць максымальную колькасьць тэкстаў яшчэ ў зоне ўпэўненага прыёму сыгнала. Пасьля яны будуць даступныя ў аўтаномным варыянце. Гэта датычыцца й аўдыё-казак. Іх пакуль даступна дзесяць.

Праграму стварыў Андрэй Дзьмітранок.

Яе ўжо спампавалі больш за 100 чалавек. З тых, хто вырашыў ацаніць яе, усе, апроч аднаго, паставілі «Беларускім казкам» «выдатна».

Наша ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт