Logo Polskiego Radia
Print

Можна падпісацца за ўстанаўленьне помніка Манюшку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2013 15:00
Аўтары пэтыцыі просяць усталяваць помнік знакамітаму менчуку з нагоды 200-годзьдзя з дня яго нараджэньня.

У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў за ўстанаўленьне ў Менску помніка кампазытару Станіславу Манюшку. Адпаведную пэтыцыю ў адрас старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі можна падпісаць на старонцы change.org.

Аўтары пэтыцыі просяць усталяваць помнік знакамітаму менчуку з нагоды 200-годзьдзя з дня яго нараджэньня. У дакумэнце адзначаецца, што музычнае грамадзтва Беларусі, Польшчы й Расеі будзе адзначаць гадавіну народзінаў польскага й беларускага кампазытара, жыцьцё якога зьвязанае зь Менскам.

“Мы перакананыя, што 200-годзьдзе нашага вялікага земляка, сусьветна вядомага кампазытара Станіслава Манюшкі, павінна быць адзначана цэлым шэрагам юбілейных мерапрыемстваў, у тым ліку ўстанаўленьнем годнага помніка. Найлепшым месцам для помніка, на думку большасьці экспэртаў, зьяўляецца сквэр на пл. Свабоды ў Менску, тварам да гасьцініцы «Эўропа»”, - напісана ў пэтыцыі. Менавіта непадалёк ад гэтага месца знаходзяцца памятныя месцы жыцьця й творчасьці Станіслава Манюшкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт