Logo Polskiego Radia
Print

Нямцоў заклікаў байкатаваць чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску (AUDIO)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.07.2013 12:54
  • Нямцоў заклікаў байкатаваць чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску.mp3
“Мы да цябе не прыедзем. Заўтра каб усе палітвязьні былі адпушчаныя! Зь ім толькі так можна размаўляць”.

/

Заходнія спартоўцы й дыпляматы не павінныя ехаць ў Менск, пакуль Аляксандар Лукашэнка ня выпусьціць усіх палітвязьняў. Пра гэта на канфэрэнцыі ў Варшаве заявіў старшыня расейскай апазыцыйнай Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў.

Б. Нямцоў: Яны павінныя заявіць: мы да цябе не прыедзем, пакуль ты ня вызваліш усіх палітвязьняў. Перадусім пра гэта павінныя заявіць швэды – чэмпіёны сьвету па хакеі. Яны вядомыя праваабаронцы. Яны першыя павінныя сказаць: "Слухай нас уважліва: мы да цябе не прыедзем. Заўтра каб усе былі адпушчаныя!" Зь ім толькі так можна размаўляць. З гэтым - толькі так! Паліткарэктнасьць, размовы пра Ўсходняе партнэрства – гэта поўны ідыятызм.

Акрамя таго Барыс Нямцоў назваў Уладзімера Пуціна “верным вучнем Лукашэнкі”, які капіюе ў Расеі ўсе мэтады беларускага аўтарытарнага кіраўніка. Пры гэтым Нямцоў падкрэсьліў, што Мытны зьвяз не прывядзе да страты незалежнасьці Беларусі, бо “абодва дыктатары ненавідзяць адзін аднаго лютай нянавісьцю” і не зьбіраюцца дзяліцца ўладай.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт