Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы нелегальна пампавалі салярку з расейскага нафтаправоду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2013 14:40
Крадзеж дызельнага паліва раскрытая ў Гомельскай вобласьці.

Крадзеж дызельнага паліва з нафтапрадуктаправода Унеча-Роўна замежнага прадпрыемства «Захадтранснафтапрадукт» раскрытая ў Гомельскай вобласьці.

У расейскую трубу незаконна ўразаліся мясцовыя жыхары, паведамляе прэс-цэнтар УУС Гомельскага аблвыканкама.

МУС па Гомельскай вобласьці й службы бясьпекі прадпрыемства зладзілі засаду каля месца ўрэзкі й затрымалі злачынную групу з доказамі злачынства пры крадзяжы дызпаліва. У іх канфіскавалі некалькі ёмістасьцяў па тысячы літраў з выкрадзеным палівам, адвод з алюмініевага дроту даўжынёю больш за паўтара кілямэтра.

Паведамляецца, што адзін з удзельнікаў групы раней быў судзімы за аналягічнае злачынства.

Хартыя/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт