Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордная колькасьць рэзыдэнцый Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.08.2013 13:46
Усе рэзыдэнцыі аформлены ў яго прыватную ўласнасьць.
photo: www.nn.by

/

Колькасьць рэзыдэнцый беларускагa кіраўніка б’е сусьветныя рэкорды – паведамляецца на сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Бедны “беларускі бацька”, які так клапоціцца пра свой народ, не забывае й пра сябе, а таксама пра сваіх сваякоў ды сяброў. Дарэчы, усе рэзыдэнцыі аформлены ў яго прыватную ўласнасьць.

Кампанія “Трайл”, якая належыць да блізкага да ўлады бізнэсмэна Юрыя Чыжа, павінна была збудаваць чарговую сядзібу для Лукашэнкі ў Белавескай пушчы абсалютна бясплатна да канца 2010 году. Узамен кампанія атрымае ад дзяржавы адмысловыя падатковыя ільготы. Пакуль што нічога не чуваць пра завяршэньне будаўніцтва. Магчыма, яно праходзіць пад грыфам “Сакрэтна”.

У Лукашэнкі афіцыйна 10 месцаў працы й адпачынку, як у Менску, так і па-за межамі сталіцы. Поўным ходам ідзе будаўніцтва 11-й – на вуліцы Арлоўскай у Менску.

ucpb.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт