Logo Polskiego Radia
Print

Баранавіцкая школа стараецца замяць скандал

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.09.2013 12:12
Настаўніца пачала біць вучаньніцу за адмову сьпяваць гімн.

/
Адміністрацыя школы ў Баранавічах стараецца замяць справу зьбіцьця настаўніцай вучаньніцы. Нагадаем, настаўніца сярэдняй школы №14 на ўроку пачала біць вучаньніцу чацьвёртага клясу за адмову слухаць афіцыйны гімн. Гэта здарылася на ўроку музыкі, калі настаўніца распавядала пра афіцыйныя дзяржаўныя сымбалі. Школьніца Яся Малашчанка заявіла, што лічыць гімн дрэнным, бо там не гаворыцца пра Бога й назвала сваім гімнам “Магутны Божа”. Калі настаўніца пачала сьпяваць афіцыйны гімн, Яся закрыла вушы рукам. Жанчына накінулася на яе, пачала біць па руках.

Маці не разумее такіх паводзінаў настаўніцы. Яна магла загадаць дачцэ пакінуць кляс, зрабіць заўвагу. Але біцьцё – гэта недапушчальна, - мяркуе Тацьцяна Малашчанка, якая зьяўляецца актывісткай Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Яна сустрэлася з кіраўніцтвам школы ды настаўніцай і адзначыла, што яны шкадуюць за тое, што здарылася. Але дырэктар школы заявіў, што канфлікт надуманы й разьдзьмуты сродкамі масавай інфармацыі.

Наша ніва/Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт