Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі няма ў Індэксе чалавечага капіталу

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 02.10.2013 14:15
Беларусь засталася белай плямай на мапе дасьледваньня.

svaboda.org
svaboda.org


Усясьветны эканамічны форум прэзэнтаваў дасьледаваньне «Індэкс чалавечага капіталу». Беларусь засталася белай плямай на мапе дасьледваньня.
Экспэрты Ўсясьветнага эканамічнага форуму склалі індэкс краінаў паводле доўгатэрімновага эканамічнага патэнцыялу і якасьці працоўнай сілы.

Паводле чатырох напрамкаў — адукацыя, ахова здароўя, занятасьць, спрыяльнае асяродзьдзе — індэкс вымярае здольнасьць краінаў выхоўваць здаровую адукаваную працоўную сілу.

Дасьледваньне ахоплівае 122 краіны сьвету.

Беларусь разам зьнекаторымі краінамі Афрыкі, Узбэкістанам, Туркмэністанам і Афганістанам пазначаныя на мапе белым колерам, бо дасьледваньні тут не праводзіліся.

Першая тройка «Індэксу чалавечага капіталу»: Швайцарыя, Фінляндыя ды Сінгапур. Сярод краінаў-суседзяў Беларусі ў індэкс патрапілі Польшча з 49-м месцам, Летува — 34 месца, Латвія — 38, Расея — 51, Украіна — 63 месца.

svaboda.org/eb



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт