Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь 16-я па ўзроўні мілітарызацыі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.11.2013 18:33
Беларусь увайшла ў дваццатку самых мілітарызаваных краін сьвету.

/


Беларусь заняла 16-е месца паводле ўзроўню мілітарызацыі краін свету.

Аб гэтым паведамляецца ў апошнім дасьледаваньні Глябальнага індэксу мілітарызацыі (Global Militarization Index 2013), праведзеным Міжнародным інстытутам канвэрсіі ў Боне (BICC) , перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Аўтары ўжо 23 гады запар ацэньваюць паўтары сотні краін сьвету па шэрагу параметраў: выдаткі на вайсковую сфэру ў адсотках ад ВУП, колькасьць занятых у гэтай сфэры (ад усяго насельніцтва), а таксама колькасьць цяжкага ўзбраеньня ў краіне (таксама ў суадносінах з насельніцтвам). Па шкале ад 0 да 1000 (максымальная мілітарызацыя) Украіна атрымала 608 балаў. Характэрна, што ў папярэднія гады краіна знаходзілася ў трэцім дзясятку сьпісу.

Ачоліў сьпіс Ізраіль (794 балы) за ім разьмясьціліся Сінгапур і Расея. Вярхі рэйтынгу шчыльна акупавалі багатыя на ўзброеныя канфлікты краіны Каўказу (Армэнія – 4 пазыцыя, Азэрбайджан – 8) і Блізкага ўсходу (Сырыя – 5, Іярданія – 6, Кувэйт – 10 і г.д.). На сёмай пазыцыі КНДР, на дзявятай з-за бясконцых сутычак паміж туркамі і грэкамі апынуўся Кіпр.

Замкнула глябальны сьпіс Ісьляндыя, якая дэ-юрэ ня мае пастаянных ўзброеных сілаў.

Паводле ўзроўню мілітарызацыі постсавецкіх краін безумоўны лідэр – Расея, якая, як ужо паведамлялася, заняла 3 месца. Беларусь зь індэксам 621 на 16 месцы. На 20-м – Украіна з 608 баламі ў рэйтынгу.

эб/charter97.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт