Logo Polskiego Radia
Print

Прызначаны тры новыя біскупы ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.11.2013 12:57
29 лістапада Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў: кс. Алега Буткевіча, кс. Юрыя Касабуцкага, кс. Іосіфа Станеўскага.
usebelarusy.byusebelarusy.by

29 лістапада Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскай дыяцэзіі, кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Іосіфа Станеўскага дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі.

Аб гэтым паведамляе адпаведны камунікат Апостальскай Нунцыятуры.

Біскупская сакра будзе ўдзелена біскупу намінату Алегу Буткевічу 18 студзеня ў віцебскай катэдры ў 12 гадзін, біскупу намінату Юрыю Касабуцкаму 25 студзеня ў менскай архікатэдры ў 11 гадзін, біскупу намінату Іосіфу Станеўскаму 1 лютага ў гарадзенскай катэдры ў 12 гадзін.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт