Logo Polskiego Radia
Print

НББ растлумачыў прычыны скарачэньня ЗВР у лістападзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2013 15:35
Гэта, між іншым, вынік скарачэньня цаны на золата на міжнародным рынку, паведамляе НББ.
fot. Flickr/rpongsaj

Нацыянальны банк Беларусі растлумачыў прычыны скарачэньня золатавалютных рэзэрваў у лістападзе 2013 года.

За мінулы месяц аб'ём беларускіх золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) па мэтодыцы разьліку МВФ скараціўся на 355,5 млн. даляраў і склаў 6 млрд. 465,2 млн. даляраў ЗША.

У нацыянальным вызначэньні аб'ём золатавалютных рэзэрваў скараціўся на 444,5 млн. даляраў ЗША й на 1 сьнежня склаў 7 млрд. 48,8 млн. даляраў у эквіваленце.

„Скарачэньне аб'ёму золатавалютных рэзэрваў абумоўленае зьніжэньнем цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных мэталаў, а таксама пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, якія ў лістападзе гэтага года былі выкананыя ў поўным аб'ёме”, - гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Нацбанка.

Зазначаецца таксама, што падтрыманьню аб'ёму золатавалютных рэзэрваў садзейнічала разьмяшчэньне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт