Logo Polskiego Radia
Print

Huawei інвэстуе ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.12.2013 11:11
Кітайская кампанія Huawei зацікаўленая ў стварэньні цэнтру навуковых распрацовак у Беларусі.
Photo:pixaby. com


Кітайская кампанія Huawei зацікаўленая ў шматпрофільнай дзейнасьці ў Беларусі. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 11 сьнежня на сустрэчы намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з кіраўніцтвам кампаніі, паведамляе прэс-служба ўраду.

На сустрэчы разглядаліся пэрспэктывы пашырэньня дзейнасьці кампаніі ў Беларусі, магчымасьці доўгатэрміновага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў на тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Кампанія выказала цікавасьць, у прыватнасьці, да стварэньня ў Беларусі цэнтру навуковых распрацовак Huawei, разьвіцьця лягістыкі, сэрвіснага абслугоўваньня і мадэрнізацыі тэлекамунікацыйнага абсталяваньня.


БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт