"Палац" выступіць з калядным канцэртам
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
14.12.2013 15:39
На гэты раз для правядзеньня мерапрыемства выбрана клюбная пляцоўка Менску - Re : Public.
Гурт "Палац" запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клюбным фармаце . Канцэрт «Каляду ў Вялікім Горадзе» адбудзецца 6 студзеня ў клубе Re : Public.
У гэтым годзе спаўняецца 15 гадоў праекта лідара гурта «Палац » - «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які ў мінулым годзе атрымаў новую назву й новы фармат. Музычна - тэатралізаванае дзейства «Каляды ў Вялікім Горадзе» цяпер праходзіць у клюбных умовах, а не ў канцэртных залах. На гэты раз для правядзеньня мерапрыемства выбрана клюбная пляцоўка Менску - Re : Public, піша ultra - music.com.
Спэцыяльна да каляднай вечарыны на 6 студзеня гурт «Палац» рыхтуе вялікую сольную праграму - музыкі сыграюць песьні з апошняга альбома «Кола грукатала», свае галоўныя хіты і ўспомняць рарытэтныя рэчы - тыя кампазыцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў.
Арганізатары фэсту «Каляды ў Вялікім Горадзе» заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных касцюмах.
дг/ultra - music.com