Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі сёньня стартуе выбарчая кампанія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2014 16:10
Выбары пройдуць 23 сакавіка.

Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Беларусі 27-га скліканьня пройдзе з 12 студзеня па 10 лютага ўключна. Аб гэтым паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам Беларусі ёсьць тры спосабы вылучэньня. Першы - ад палітычных партый. „Прычым структурныя падразьдзяленьні партый могуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ў адпаведныя Саветы: абласная арганізацыя - у абласны, раённая - у раённы, гарадзкая - у гарадакі”, - сказаў Мікалай Лазавік.

Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты могуць таксама працоўныя калектывы, да якіх прад'яўляюцца пэўныя патрабаваньні. Як растлумачыў сакратар ЦВК, для таго каб вылучыць свайго кандыдата ў абласны, Менскі гарадзкі Савет, у працоўным калектыве павінна быць ня менш як 150 работнікаў. Для таго каб прапанаваць прэтэндэнта на месца ў раённы, гарадзкі Савет, калектыў павінен налічваць ня менш як 75 чалавек. Пры вылучэньні кандыдатаў у Саветы пярвічнага ўзроўню неабходна, каб у працоўным калектыве налічвалася ня менш як 20 работнікаў.

„Прычым працоўны калектыў можа вылучыць толькі аднаго кандыдата ў Савет адпаведнага ўзроўню. Прадпрыемства або арганізацыя павінна знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі або раёна”, - дадаў Мікалай Лазавік.

Трэці, самы працаёмкі спосаб вылучэньня, - збор подпісаў. Законам устаноўлены патрабаваньні, што тым, хто прэтэндуе на месца ў Менскім гарадзкім і абласным Савеце трэба сабраць ня менш як 150 подпісаў выбаршчыкаў, у раённым, гарадзкім (горада абласнога падпарадкаваньня), - ня менш як 75, а ў Савет пярвічнага ўзроўню - ня менш як 20. Перш чым зьбіраць подпісы, трэба зарэгістраваць ініцыятыўную групу, парадак гэтай працэдуры дакладна прапісаны ў заканадаўстве.

Выбары пройдуць 23 сакавіка.

БелТА/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт