Logo Polskiego Radia
Print

“Бацькаўшчыну” і ТБМ пазбавілі льгот па арэндзе

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 15.01.2014 12:24
Сярод шчасьліцаў Камуністычная партыя Беларусі й Фэдэрацыя гольфа.

У Беларусі каля трох тысяч грамадзкіх арганізацый. Да нядаўняга часу істотныя льготы па арэндзе памяшканняў (90 % зьніжка) былі ў 451 арганізацыі. У гэтым годзе сьпіс шчасьліўцаў рэзка скарацілі. Пералік ільготнікаў складаецца па ўзгадненьні з кіраўніком краіны.

У шорт-ліст аб'яднаньняў, якім далі льготу, увайшлі практычна ўсе фэдэрацыі спорту, уключаючы нават ... Фэдэрацыю гольфа. Са 195 арганізацый, якія засталіся ў сьпісе ільготнікаў, 52 - менавіта спартыўныя фэдэрацыі і аб'яднаньні. Сярод шчасьліцаў і Камуністычная партыя Беларусі.

У сьпіс грамадзкіх аб'яднаньняў, якім аказваецца падтрымка, не ўвайшлі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Беларускі фонд SOS - Дзіцячая вёска, Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў і іншыя. Льгот таксама пазбавіліся саюзы нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку праўладны Саюз палякаў на Беларусі.

У Дзяржаўным камітэце па маёмасьці адмаўляюцца тлумачыць прычыну, спаслаўшыся на “немагчымасьць даць інфармацыю”.

дг/spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт