Logo Polskiego Radia
Print

Партыя БНФ: аўтарытарызм ва Ўкраіне мае расейскі карані

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.01.2014 14:20
16 студзеня парламент Украіны прыняў зьмены ў заканадаўства.

Яны сталі нечуваным ударам па правах і свабодах чалавека. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

«Новы закон закранае надзвычай шырокі спэктр грамадзянскіх і палітычных правоў. Ім абмяжоўваецца свабода слова й магчымасьці вольнай дзейнасьці незалежных медыяў, у тым ліку асабліва навінных інтэрнэт-сайтаў. Трывогу выклікаюць захады супраць грамадзкіх аб’яднаньняў, да якіх уводзіцца прыдуманае ў Расеі вызначэньне “замежнага агента” ў выпадку атрыманьня ахвяраваньняў з замежных крыніцаў» - гаворыцца ў заяве БНФ.

Пры гэтым старшыня партыі БНФ адзначае, што падобнае пакетнае прыняцьцё абмежавальных заканадаўчых захадаў супраць грамадзянскай супольнасьці стала звыклай практыкай у Беларусі

Паводле прэсавай службы Партыі БНФ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт