Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя заўтра сустрэнецца з амбасадарам Шагалам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2014 13:54
Сустрэча адбудзецца ў амбасадзе Ізраіля ў Беларусі, паведаміў Уладзімер Някляеў.
reporter.byreporter.by

Заўтра прадстаўнікі беларускай апазыцыі сустрэнуцца з амбасадарам Ізраіля ў Беларусі Іoсіфам Шагалам.

Сустрэча адбудзецца ў 10.30 у амбасадзе Ізраіля ў Беларусі, паведаміў лідар руху „Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў.

„У сувязі з заявамі спадара Шагала наконт таго, што беларускія палітзьняволеныя - гэта крымінальнікі, я вырашыў сустрэцца з амбасадарам, прэзэнтаваць яму кнігу, напісаную тымі людзьмі, якіх, на думку амбасадара, нібыта няма, а менавіта палітвязьнямі. А таксама перадаць празь яго ліст прэм’ер-міністру Ізраіля Бэньяміну Нэтаньягу з пытаньнем, ці насамрэч такі погляд на сытуацыю ў Беларусі - асабісты погляд пасла ў Беларусі, ці гэта пазыцыя ўраду Ізраіля. Амбасадар прыняў і кнігу й ліст, паабяцаўшы перакласьці й перадаць прэм’ер-міністру. І ў адказ прапанаваў сустрэчу зь лідарамі апазыцыі дзеля таго, каб вытлумачыць тую сытуацыю, якая склалася”, - сказаў Някляеў.

Ён дадаў, што амбасадар Шагал патлумачыў сутнасьць сваіх заяваў тым, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі.

У сустрэчы возьмуць удзел Уладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Аляксандар Мілінкевіч.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт