Logo Polskiego Radia
Print

Пасябравалі парлямэнтамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.02.2014 15:25
Баліварыянская Рэспубліка Вэнэсуэла ўшчыльняе сувязі зь Беларусьсю.

У парлямэнце гэтай краіны паўстала група сяброўства зь Беларусьсю.

Стварэньне групы праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. У Нацыянальнай Асамблеі (так называецца парлямэнт Вэнэсуэлы) быў падпісаны адмысловы Акт аб стварэньні групы парлямэнцкага сяброўства “Вэнэсуэла–Беларусь”.

У цырымоніі ўзяў удзел Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Вэнэсуэле Алег Пафераў, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай Асамблеі й зьнешнепалітычнага ведамства Вэнэсуэлы.

Беларускі амбасадар адзначыў гатоўнасьць афіцыйнага Меснку да актыўнага ўзаемадзеяньня з дэпутатамі Нацыянальнай Асамблеі па пытаньнях двухбаковага супрацоўніцтва.

Вэнэсуэльскі бок падкрэсьліў, што група сяброўства заклікана стаць важным інструмэнтам для пасьпяховага разьвіцьця ўсяго спэктру адносін паміж дзвюма краінамі.

Паводле МЗС Беларусі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт