Logo Polskiego Radia
Print

Вялікі тэатр запрашае на канцэрт да юбілею Станіслава Манюшкі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 22.04.2014 17:55
24 красавіка пройдзе канцэрт, прысьвечаны 195-годзьдзю з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі.



У камэрнай зале ім. Л.П. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Рэспублікі Беларусь 24 красавіка пройдзе канцэрт, прысьвечаны 195-годзьдзю з дня нараджэньня аднаго з найбуйнейшых кампазытараў-рамантыкаў XIX стагодзьдзя Станіслава Манюшкі.

У праграму канцэрту ўключаныя вакальная лірыка С. Манюшкі і фрагмэнты яго опэрных твораў - як знакамітых, так і ня вельмі вядомых. Сюжэтны ход, прыдуманы аўтарамі праграмы, дасьць гледачам магчымасьць памарыць і ўбачыць кампазітара рэальным жывым чалавекам — творчым, разнабаковым, з выдатным пачуцьцём гумару і самаіроніі.
minsknews.by/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт