Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы мэдыкаў у Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.07.2014 19:16
Людзі працуюць не на стаўку: хтосьці працуе на паўтары стаўкі, а хтосьці і больш.

/

Станцыя хуткай мэдычнай дапамогі Менску адчувае нястачу лекараў і сярэдняга мэдычнага пэрсаналу. Аднак мінімальныя сацыяльныя стандарты па наданьні жыхарам дапамогі выконваюцца, заявіў намесьнік галоўнага ўрача мэдычнай часткі Павел Удот. Спэцыяліст адзначыў, што "людзі працуюць не на стаўку: хтосьці працуе на паўтары стаўкі, а хтосьці і больш".

"Нашыя дзверы адчыненыя для бясконцай колькасьці лекараў і фэльчараў", - падкрэсьліў Удот.

Увага грамадзкасьці да працы менскай станцыі хуткай дапамогі прыкаваная са студзеня гэтага году, калі ў інтэрнэце зьявіўся зварот работнікаў гэтай арганізацыі да Лукашэнкі, кіраўніка Міністэрства аховы здароўя і Беларускага прафсаюзу работнікаў аховы здароўя. У пэтыцыі паказвалася на праблемы ў дзейнасьці службы, якія патрабуюць неадкладнага вырашэньня. У прыватнасьці, яе аўтары прапанавалі прыняць закон "Аб хуткай медычнай дапамозе", забясьпечыць бясьпеку работнікаў, палепшыць умовы працы, а таксама падвысіць заробкі пэрсаналу хуткай дапамогі, як мінімум, удвая.

Інтэрфакс/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт