Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” не спыніла палёты ў Тэль-Авіў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2014 11:44
Усё ж авіякампанія зьмяніла маршруты сваіх рэйсаў з-за падзей ва Ўкраіне.

/

У той час як многія авіякампаніі з Эўропы й Амэрыкі скасавалі свае палёты ў ізраільскі Тэль-Авіў з-за пагрозы абстрэлаў, беларускі авіяапэратар рыхтуе чарговы рэйс.

У авіякампаніі „Белавія” паведамілі, што наступны рэйс зь Менска ў Тэль-Авіў „заяўлены на сёньня на 20 гадзін, ніхто яго не скасоўваў, ніякага рашэньня на гэты конт не было”.

Тым часам амэрыканскія й эўрапейскія авіякампаніі прыпынілі палёты ў аэрапорт Бэн-Гурыён ў Тэль-Авіве з-за таго, што за паўтара кілямэтра ад яго ўпала ракета, запушчаная з Сэктара Газа.

Прадстаўнікі кампаній патлумачылі гэты крок клопатам пра бясьпеку пасажыраў і экіпажаў у сувязі з нестабільнай сытуацыяй у раёне аэрапорта Бэн-Гурыён.

На мінулым тыдні Ізраіль пачаў поўнамаштабную наземную апэрацыю супраць тэрарыстаў у Сэктары Газа.

Міжнародныя авіялініі таксама пераглядаюць свае маршруты ў сувязі з тым, што ў мінулы чацьвер над Украінай быў зьбіты Боінг-777 малазійскай авіякампаніі. „Белавія” таксама зьмяніла маршруты сваіх рэйсаў з-за падзей ва Ўкраіне.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт