Logo Polskiego Radia
Print

Стаўка рэфінансаваньня зьніжаецца да 20 працэнтаў гадавых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2014 08:00
З пачатку года гэта ўжо чацьвёртае па ліку зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня.
Фота: dzr.by

З 13 жніўня 2014 году стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Беларусі зьніжаецца на 0,5% і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20% гадавых, паведамілі ў Нацбанку.

Рашэньне аб зьніжэньні стаўкі рэфінансаваньня, прынятае праўленьнем Нацыянальнага банка, грунтуецца на прадаўжэньні ў ліпені спрыяльных тэндэнцый у грашова-крэдытнай сфэры краіны. На ўнутраным валютным рынку прапанаваньне замежнай валюты перавышае попыт на яе, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізычных асоб у банках.

„Нягледзячы на чаканае зьніжэнне ўзроўню працэнтных ставак на крэдытна-дэпазытным рынку з прычыны зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня, узровень даходнасьці рублёвых дэпазытаў па-ранейшаму будзе ня толькі перавышаць даходнасьць дэпазытаў у замежнай валюце, але й забясьпечваць надзейную ахову зьберажэньняў ад інфляцыі”, — падкрэсьлілі ў Нацбанку.

Апошні раз стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжалася 16 ліпеня на 1% да 20,5% гадавых.

З пачатку года гэта ўжо чацьвёртае па ліку зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт