Logo Polskiego Radia
Print

Праезд у Менску падаражэў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2014 14:00
Купіць талон у кіроўцы цяпер будзе каштаваць Br 4,5 тыс.

Фота:
Фота: t-styl.info

Зь сёньняшняга дня праезд у Менску падаражэў да 4 тысяч рублёў за паездку. Купіць талон у кіроўцы цяпер будзе каштаваць Br 4,5 тыс.

Праязны на месяц на 1 від транспарту будзе каштаваць 180 тыс. рублёў, на паўмесяца – 96 тыс., на дэкаду – 63 тыс. 400 руб.; на аўтобус-экспрэс – 225 тыс. руб., на паўмесяца – 120 тыс., на дэкаду – 79 тыс. 200 руб.; на 2 віды транспарту - адпаведна 240 тыс. 200 руб., 126 тыс. 600 руб. і 84 тыс. 600 руб.; на 3 віды – 286 тыс. 400 руб., 150 тыс. 500 руб., 100 тыс. 300 руб.; на 4 віды – 324 тысячы, 170 тыс. 600 руб., 113 тыс. 800 рублёў.

Кошт праязных на мэтро на наступны пэрыяд зь любой даты: на 10 дзён – 63 тыс. 400 руб.; на 15 – 96 тыс.; на 30 – 180 тыс.

Кошт праязных на пэўную колькасьць паездак усімі відамі транспарту: на 5 паездак – 19 тыс. 600 руб., на 10 – 38 тыс., на 20 – 74 тыс. 400 руб., на 30 – 109 тыс. 200 руб., на 40 – 142 тыс. 400 руб., на 50 – 174 тыс., на 60 - 204 тыс. рублёў.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт