Logo Polskiego Radia
Print

Абезгалоўлены КДК

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.08.2014 14:30
Аляксандр Лукашэнка звольніў кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Беларускі кіраўнік падпісаў указ згодна зь якім з пасады старшыні КДК звальняецца Аляксандар Якабсон. Гэты чыноўнік кіраваў камітэтам са сьнежня 2010-га года.

Прычыны звальненьня не паведамляюцца. У афіцыйным паведамленьні пазначана, што звальненьне адбылося ў зьвязку з пераводам на іншую працу.

Выкананне абавязкаў старшыні Камітэта дзяржкантролю пакуль ўскладзена на першага намесьніка старшыні КДК Леаніда Анфімава.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт