Logo Polskiego Radia
Print

«МакДональдс» пераходзіць на беларускую бульбу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.09.2014 16:30
Аднак амэрыканская кампанія выстаўляе для гэтага шэраг умоваў.
Фота: obukhov.olx.com.uaФота: obukhov.olx.com.ua

Справа беларускай бульбы ў «МакДональдсе» стала актуальнай пасьля нядаўніх заяў беларускіх чыноўнікаў.

Так, на днях намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы агучыў чаканьні ўрада, каб у наступным годзе сеткі рэстаранаў хуткага харчаваньня карысталіся беларускай бульбай, а не імпартаванай. Чыноўнікі заяўляюць, што на Талачынскім заводзе неўзабаве пачнуць выпуск марожанай бульбы-фры для аб’ектаў харчаваньня.

Адным з першых на гэта адрэагаваў вядомы «МакДональдс». Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што яны ня супраць беларускай бульбы-фры. Пры гэтым яны выставілі свае ўмовы. Беларускія вытворцы павінны навучыцца працаваць згодна са стандартамі кампаніі. У справе бульбы-фры яны наступныя: больш за траціну бульбяных хрустаў павінны быць не карацей за 7,5 сантымэтраў.

На сёньняшні дзень беларускае аддзяленьне амэрыканскай кампаніі набывае бульбяныя паўфабрыкаты ў Польшчы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт