Logo Polskiego Radia
Print

Праект у рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2014 13:20
Праект па ахове навакольнага асяродзьдзя рэалізуюць гарады Чарэмха й Высокае.

/

„Разьвіцьцё транпамежнай аховы навакольнага асяродзьдзя гарадоў Чарэмха й Высокае праз пашырэньне каналізацыйнай інфраструктуры’’ – рэалізацыю такога праекту пачалі на беларуска-польскім памежжы.

Заяўнікам праграмы дзеяньняў выступіла гміна Чарэмха з польскага боку, а партнэрамі – самакіраванне эўрарэгіёну Белавежская пушча, мясцовыя ўлады горада Высокае Камянецкага раёну і ЖКГ Камянца.

„Праект будзе рэалізоўвацца кожным з партнэраў на яго тэрыторыі,” – распавяла каардынатар праекту зь беларускага боку Ірына Старавойтава.

„Асноўная актуальнасць – гэта абарона навакольнага асяродзьдзя ў памежнай зоне. Гэта будзе як бы вынікам супрацоўніцтва партнэраў у распрацоўцы агульнай экалягічнай палітыкі ў галіне водазабесьпячэньня й ачысткі сьцёкаў”, - кажа Старавойтава.

Яна дадае, што мерапрыемства, якое будзе зьдзяйсьняцца сумесна з усімі партнэрамі, накіраванае ў асноўным на распрацоўку самога праекта, неабходнай тэхнічнай дакумэнтацыі й падзел задач паміж бакамі.

У рамках праекту зь беларускага боку плянуецца стварэньне каналізацыйнай інфраструктуры ў цэнтральнай і ўсходняй частках гораду Высокае. Праект рэалізуецца ў рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва „Беларусь-Польшча-Украіна 2007-2013”.

racyja.com/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт