Logo Polskiego Radia
Print

„Белтэлекам” уводзіць пеню за несваечасовую аплату рахункаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2014 16:00
З 1 лістапада за нясвоечасовую аплату Байфлая й Залы будзе налічвацца пеня.
nn.bynn.by

Нацыянальны апэратар электрасувязі „Белтэлекам” увёў пеню за несваечасовую аплату рахункаў за паслугі электрасувязі.

З 1 лістапада паводле п.1 артыкула 366 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь у выпадку неаплаты абанэнту будуць налічвацца працэнты за карыстаньне чужымі грашовымі сродкамі ў памеры стаўкі рэфінансаваньня Нацбанка.

Каб пазьбегнуць дадатковых выдаткаў, „Белтэлекам” рэкамэндуе аплочваць паслугі не пазьней за 25 дзень бягучага месяца. Пад новыя правілы падпадаюць усе абанэнты „Белтэлекама”, у тым ліку абанэнты інтэрнэт-правайдэра byfly і інтэрактыўнага тэлебачаньня ZALA.

Паслугамі byfly на пачатак 2014 году карысталіся 1,8 млн беларусаў, тэлефоннай сувяззю — 4,3 млн.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт