Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская песьня адкрые дзіцячае „Эўрабачаньне-2014”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.11.2014 13:55
Дзіцячы музычны конкурс сёлета пройдзе на Мальце.

Песьня „Сокал” прадстаўніцы Беларусі Надзеі Місяковай прагучыць першай на дзіцячым музычным конкурсе, які сёлета пройдзе на Мальце.

Такія вынікі жараб’ёўкі дзіцячага музычнага конкурсу, якая прайшла напярэдадні. 14-гадовая сьпявачка словы й музыку да сваёй песьні напісала сама. Увогуле ж прадстаўніца Беларусі на дзіцячым „Эўрабачаньні” сьпявае на беларускай, расейскай і ангельскай мовах. Надзеі 14 гадоў. Яна нарадзілася й жыве ў Менску.

У дзіцячым „Эўрабачаньні” прымаюць удзел выканаўцы з 16 краінаў. Мальта прымае конкурс упершыню. Беларусь удзельнічае ў дзіцячым „Эўрабачаньні” з моманту яго заснаваньня ў 2003 годзе. За гэты час прадстаўнікі Беларусі выйгралі конкурс двойчы — у 2005 пераможцай стала Ксенія Сітнік зь песьняй „Мы разам”, а ў 2007 першае месца заняў Аляксей Жыгалковіч, які выканаў кампазыцыю „Зь сябрамі”.

svaboda.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт