Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк Беларусі выводзіць з абарачэньня банкноты Br50

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2014 08:30
Банкі будуць прымаць гэтыя банкноты ад суб'ектаў гаспадараньня да 1 верасьня 2015 году.
Фота: dzr.by

З 1 студзеня 2015 году спыняецца выпуск у абарачэньне банкнотаў Нацыянальнага банка Беларусі наміналам Br50 узору 2000 году, а таксама банкнотаў названага наміналу мадыфікацыі 2010 году. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязей Нацбанка.

Такое рашэньне прынята пастановай праўленьня Нацыянальнага банка ад 5 верасьня 2014 году нумар 560 зыходзячы з немэтазгоднасьці далейшага выкарыстаньня названых банкнотаў у наяўным грашовым абарачэньні і ў мэтах скарачэньня дзяржаўных расходаў на іх выраб, адзначылі ва ўпраўленьні рэгулятара.

Як растлумачылі ў Нацбанку, да 1 ліпеня 2015 году банкноты наміналам Br50 падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб'ектамі гаспадараньня, у тым ліку й банкамі краіны.

З 1 ліпеня 2015 году банкі й суб'екты гаспадараньня спыняць выдачу названых банкнотаў фізычным асобам, у тым ліку ў якасьці здачы. Пры гэтым банкі будуць прымаць банкноты наміналам Br50 ад суб'ектаў гаспадараньня да 1 верасьня 2015 году.

Абмяняць банкноты наміналам Br50 можна будзе без абмежаваньняў і без спагнаньня камісійнай платы ў любой суме, кратнай Br100. З 1 ліпеня па 31 сьнежня 2015 году ўключна гэта можна будзе зрабіць у Нацыянальным банку й банках краіны. А з 1 студзеня па 31 чэрвеня 2016 году ўключна - толькі ў Нацбанку.

З 1 ліпеня 2016 году банкноты наміналам Br50 будуць выключаны з абарачэньня й будуць лічыцца несапраўднымі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт