Logo Polskiego Radia
Print

8 лютага ў Менску пройдзе „Мяцеліца-2015”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2015 17:30
Конкурс беларускіх народных танцаў адбудзецца ў Менскім палацы дзяцей і моладзі.
Фота: zhaba.ruФота: zhaba.ru

Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў „Мяцеліца-2015” адбудзецца 8 лютага 2015 г. ў Менскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленкі тракт, 41, Мармуровая зала). Пачатак а 11-й. Усе гледачы змогуць далучыцца да агульных танцаў падчас паўз і перапынкаў у спаборніцтвах.

Творчыя спаборніцтвы танцавальных пар адбудуцца ў трох узроставых групах: юнацкай ад 15 гадоў, дарослай ад 21 году й старэйшай ад 51 году, па праграме з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў.

Конкурс складаецца з І і ІІ тураў (з 11.00), фінала й конкурса салістаў (з 15.00). У конкурсе бяруць удзел танцавальныя пары з розных рэгіёнаў Беларусі. Выступы канкурсантаў суправаджаюць інструмэнтальныя ансамблі народнай музыкі.

Мэты конкурсу — аднаўленьне, захаваньне, падтрымка й папулярызацыя беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі й дарослых, стварэньне ўмоваў для перайманьня ўзораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту.

Конкурс беларускіх танцаў „Мяцеліца-2015” працягвае традыцыі Рэспубліканскага фэстывалю фальклёрнага мастацтва „Берагіня” і ўжо другі раз праводзіцца ў сталіцы Беларусі.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт