Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказьнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2015 15:14
Тэрыторыі заказьнікаў маюць стратэгічна важнае значэньне для захаваньня біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці.

foto:
foto: wikipedia

У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказьнікаў. Гэта прадугледжана пастановай Рады міністраў Беларусі.

Дакумэнт прадугледжвае стварэньне 9 рэспубліканскіх заказьнікаў («Гайна-Бродня», «Белая Русь», «Вароніцкі востраў», «Дражбітка-Сьвіна», «Янка», «Барысаўскі», «Стары Жадзен», «Сьвіслацка-Бярэзінскі», «Пойма ракі Сож») на плошчы 64,9 тыс. га і пераўтварэньне 5 рэспубліканскіх заказьнікаў («Выганашчанскае», «Асьвейскі», «Сьціклева», «Траскоўшчына», «Швакшты») на плошчы 91,9 тыс. га.

Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правяла навукова-дасьледчыя работы па абсьледаваньні прыродных комплексаў і аб'ектаў названых заказьнікаў.

У час навуковых дасьледаваньняў выяўлены мясьціны, дзе растуць дзікарослыя расьліны й якія насяляюць дзікія жывёлы, што адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, асабліва каштоўныя расьлінныя згуртаваньні й экалягічныя сыстэмы, рэдкія біятопы.

Тэрыторыі заказьнікаў маюць стратэгічна важнае значэньне для захаваньня біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці рэспублікі і ў большасьці сваёй зьяўляюцца ядрамі нацыянальнай экалягічнай сеткі міжнароднага значэньня.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт