Logo Polskiego Radia
Print

Квіткі на канцэрты ў Беларусі падаражэюць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2015 13:05
Гэта з-за павелічэньня базавай арэнднай велічыні.

Згодна з пастановай Саўміна, ад 1 красавіка базавая арэндная велічыня павялічыцца да 119 тыс. рублёў або на 16,7%. Ад гэтага вырастуць і цэны на квіткі на канцэрты.

Павелічэньне базавай арэнднай велічыні паўплывае на рост ставак для тых памяшканьняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Прыватныя ўладальнікі вызначаюць стаўкі самастойна і ў эўра. Гэта значыць, што можа ўзрасьці арэнда ў тых канцэртных пляцовак, якія здымаюць свае плошчы ў дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны пачнуць плаціць болей і, адпаведна, будуць вымушаныя кампэнсоўваць свае страты за кошт арганізатараў канцэртаў. Вядома ж, гэта адаб’ецца й на коштах на квіткі для гледачоў.

Нельга дакладна сказаць, ці ўзрастуць кошты арэнды клюбаў для мерапрыемстваў на тыя ж 16,7 %, бо на дамовы субарэнды памер базавай не ўплывае й тэарэтычна усё залежыць ад апэтытаў уласьнікаў пляцовак.

Што ж тычыцца тых заляў, якія арэндуюцца ў прыватнікаў, то на гэтым рынку ў некаторых сыгмэнтах (у прыватнасьці, у рэстаранным бізнэсе) адбываецца зьніжэнне ставак у эўравым вымярэньні. Бо сьнежанская дэвальвацыя рубля зрабіла арэндную плату для некаторых арганізацыяў практычна непад’ёмнай.

tuzin.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт