Logo Polskiego Radia
Print

Першы беларускі фэстываль фантастыкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2015 19:24
У менскай "Чыжоўка-Арэне" 18 красавіка пачаўся першы беларускі фэстываль коміксаў і навуковай фантастыкі UniСon.

foto:
foto: wikipedia

У менскай "Чыжоўка-Арэне" 18 красавіка пачаўся першы беларускі фэстываль коміксаў і навуковай фантастыкі UniСon. Арганізатары абяцаюць на фэсьце 27 стэндаў, прысьвечаных улюбёным фантастычным сусьветам.
Сам фэстываль пачаўся а 12-й гадзіне. І каля 12.15 арганізатары прыпынілі продаж квіткоў на фэст. Яны патлумачылі, што памяшканьні запоўненыя й паводле пажарных нормаў больш людзей пускаць нельга. Незадаволеным заявілі, што квіткі трэба было купляць загадзя. Зрэшты, арганізатары ня выключылі, што продаж квіткоў можа аднавіцца праз пару гадзін.
Дарэчы, не змаглі трапіць на фэст і шмат якія прадстаўнікі СМІ. Акрэдытацыя прэсы на фэстываль завяршылася за восем дзён да яго пачатку, хаця звычайна такая працэдура завяршаецца за дзень-два да імпрэзы.

эўрарадыё/ежедневник/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт