Logo Polskiego Radia
Print

Чарнобыльскі шлях пачнецца а 14 гадзіне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2015 18:00
Прыносьце кветкі, сьвечкі й бел-чырвона-белыя сьцягі.


Сёньня адбылася прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная правядзеньню "Чарнобыльскага шляху", які павінен адбыцца ў нядзеля 26 красавіка ў 14:00.

Віталь Рымашэўскі распавёў “Хартыі”, што ўсе дамоўленасьці ўжо падпісаныя, усе неабходныя ўзгадненьні пройдзены. «Мы заклікаем усіх далучыцца да правядзеньня Чарнобыльскага шляху. Мы сустракаемся каля кінатэатра "Кастрычнік" і неўзабаве пасьля 14:00 пачнецца шэсьце».

Шэсьце пройдзе да Чарнобыльскай капліцы, без мітынгу на плошчы Бангалор. Там адбудзецца ўскладаньне кветак, запальваньне сьвечак і пройдзе хвіліна маўчаньня ў памяць аб ахвярах і ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы.

«Такі фармат мы абралі па просьбах удзельнікаў папярэдніх акцый, якія адмаўляліся ад зьневажальнай працэдуры праходжаньня праз рамкі-мэталадэтэктары, як гэта было ў мінулым годзе. Па сутнасьці, правядзеньне мітынгу там было немагчымым, таму што з-за вялікай колькасьці ўдзельнікаў, працэдура асабістага дагляду на плошчы Бангалор доўжылася больш, чым адведзенае на мітынг час. Прыносьце кветкі, сьвечкі й бел-чырвона-белыя сьцягі.»

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт