Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея будуць абменьвацца дзяржсакрэтамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2015 11:15
Рашэньне тычыцца супрацы ў ваеннай сфэры.

Беларусь і Расея будуць абменьвацца дзяржсакрэтамі пры супрацоўніцтве ў ваеннай сфэры.

Абаронныя ведамствы Беларусі й Расеі падпішуць дагавор аб абмене дзяржсакрэтаў пры ажыцьцяўленьні двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры. Гэтае рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Рады міністраў N408.

"Пагадзіцца з прапановай Міністэрства абароны, узгодненай зь міністэрствам замежных спраў, міністэрствам юстыцыі, Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі й Дзяржаўным сакратарыятам Савета бясьпекі Беларусі, аб падпісаньні дамовы паміж міністэрствам абароны Беларусі й міністэрствам абароны Расеі аб перадачы дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай таямніцы Расейскай Фэдэрацыі пры ажыцьцяўленьні двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры", - пазначана ў дакумэнце.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт