Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі будуць адмаўляцца ад прывязкі да валюты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.06.2015 13:00
Адмова ад прывязкі да даляра ЗША, эўра й іншай замежнай валюты будзе ажыцьцяўляцца паступова.

У Беларусі будуць паступова адмаўляцца ад прывязкі да даляра ЗША, эўра й іншай замежнай валюты пры вызначэньні ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін, іншых плацяжоў і гэтак далей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленьні валютнага рэгуляваньня й валютнага кантролю Нацыянальнага банка.

Акрамя таго, будуць паступова рэалізаваны меры для таго, каб замежная валюта не выкарыстоўвалася для ўстанаўленьня розных мэтавых (парогавых) паказчыкаў, выражэньня цаны тавару (работы, паслугі).

Для пачатку Нацыянальны банк устанавіў з сакавіка бягучага года забарону на выкарыстаньне ў разьліках паміж юрыдычнымі й фізычнымі асобамі замежнай валюты пры ажыцьцяўленьні турыстычнай і страхавой дзейнасьці, рэалізацыі аўтамабільнага бэнзіну ўсіх марак, дызэльнага паліва й звадкаванага газу на АЗС, рэалізацыі тавараў у розьніцу й аказаньні паслуг на аўтамабільных дарогах міжнароднага значэньня й на пагранічных пераходах. Выключэньне было зроблена для рэалізацыі тавараў у крамах бяспошліннага гандлю.

Адначасова Нацбанк спыніў выдачу, а таксама адклікаў раней выдадзеныя дазволы на разьлікі паміж юрыдычнымі й фізычнымі асобамі пры аказаньні мэдыцынскіх і аздараўленчых паслуг, паслуг па навучаньні, у сфэры гатэльнага бізнэсу й гэтак далей.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт