Logo Polskiego Radia
Print

Новы генконсул Беларусі ў Беластоку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2015 15:27
Ім стане Ала Фёдарава.

foto:
foto: wikipedia

Аляксандар Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Азэрбайджане, Армэніі, Чэхіі й на Кубе.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азэрбайджанскай Рэспубліцы прызначаны Генадзь Ахрамовіч.

На пасадзе Надзвычайнага й Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Армэнія будзе працаваць Ігар Назарук.

Аляксандр Аляксандраў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы стаў Валерый Курдзюкоў.

Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў назначэньне Алы Фёдаравай генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у польскім горадзе Беластоку. Цяпер консулам у Беластоку зьяўляецца Аляксандар Берабеня.

Нагадаем, што пасаду амбасадара ў Армэніі са жніўня 2008 года займаў Сьцяпан Сухарэнка, які ў 2005-2007 гадах быў старшынём КДБ Беларусі. Дарэчы, сын Сухарэнкі таксама працаваў у зьнешнепалітычным ведамстве.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт