Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь працягвае запазычвацца ў Расеі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.07.2015 12:19
Урад Расеі афіцыйна пагадзіўся выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $760 млн.


Урад Расеі адобрыў пагадненьне аб прадастаўленьні Беларусі дзяржкрэдыту ў рублях на суму, эквівалентную $760 млн. Адпаведнае распараджэньне Кабінэту міністраў апублікаванае на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

У дакумэнце адзначаецца, што крэдыт прызначаны для абслугоўваньня і пагашэньня крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расеяй і Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця. Крэдыт будзе пагашацца 13 роўнымі паўгадавымі долямі, пры гэтым першы плацеж павінен паступіць 15 лютага 2019 году.

Сёлета Расея ўжо выдала Беларусі $110 млн на пагашэньне адсоткаў па расейскім крэдыце, выдадзеным у 2010 годзе.

эб/belta.by

tags: крэдыт
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт