Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдатка сама за сябе зьбірае подпісы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.08.2015 18:19
Жанна Раманоўская зьбірае подпісы за сябе ў пікеце ля ГУМа.
photo: www.pixabay.com

Жанна Раманоўская зьбірае подпісы за сябе ў пікеце ля ГУМа.
Раней самая таямнічая кандыдатка заяўляла, што зьбірае подпісы толькі з дапамогай абыходу дамоў і прадпрыемстваў.
Раманоўскую ля ГУМа сёньня заўважыў фатограф “Нашай Нівы”. На дадзены момант гэта першы вядомы пікет беспрацоўнай настаўніцы, якая вырашыла паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.
Нагадаем, збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі патэнцыйных кандыдатаў пачаўся 23 ліпеня й завершыцца 21 жніўня. Для рэгістрацыі свайго кандыдата кожная з груп павінна назьбіраць як мінімум 100 тысяч подпісаў. На дадзены момант гэта зрабілі толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле зьвесткаў ЦВК, у яго ўжо больш за 500 тысяч подпісаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт