Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль «Мядовы фальварак» пройдзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.08.2015 17:42
Арганізатарамі фэстывалю выступае супольнасьць пчаляроў «Сьвет пчол».
Мед Мед Facebook

foto:
foto: wikipedia

Фэстываль «Мядовы фальварак» пройдзе 15 жніўня на прысядзібным участку філіяла Нацыянальнага мастацкага музэя «Дом Ваньковічаў. Культура й мастацтва першай паловы XIX стагодзьдзя» ў цэнтры Менска.
Арганізатарамі фэстывалю выступае супольнасьць пчаляроў «Сьвет пчол» пры падтрымцы Міністэрства культуры й Фэдэрацыі прафсаюзаў.
Мядовае сьвята пройдзе з 12.00 да 18.00. Наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-клясах ад пчаляроў, шматлікіх конкурсах для дзяцей і дарослых, прадэгуставаць і набыць мёд і мядовыя напоі, паслухаць музыку й песьні. На фэстывалі таксама будзе працаваць кірмаш сувэніраў і падарункаў ад народных майстроў.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт