Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь павялічыла экспарт бульбы больш як у тры разы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2015 13:26
Аб гэтым на выстаўцы „Эўразійская бульба” паведаміў міністар Леанід Заяц.
flickr.com

Беларусь за студзень-ліпень 2015 году больш як у 3 разы павялічыла экспарт бульбы. Аб гэтым паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Леанід Заяц на адкрыцьці першай спэцыялізаванай выстаўкі „Эўразійская бульба”.

Усяго, паводле міністра, экспартныя пастаўкі другога хлеба за сем месяцаў перавысілі 200 тыс. т. У асноўным бульба пастаўляецца ў Расею.

Як адзначыў Леанід Заяц, бульба - гэта той прадукт, які ў пэўнай ступені вызначае харчовую бясьпеку рэспублікі.

Паводле яго, цяпер у Беларусі функцыянуюць 240 спэцыялізаваных гаспадарак, якія забясьпечваюць 70% усёй вытворчасьці бульбы. За чатыры гады пабудаваны магутнасьці па захоўваньні 240 тыс. т бульбы.

„У цэлым жа мы маем магчымасьць захоўваць увесь ураджай, які вырошчваецца ў палях (1,3 млн т)”, - адзначыў Леанід Заяц.

Як паведамлялася, 20-21 жніўня на базе фэрмэрскай гаспадаркі „Сула” Стаўбцоўскага раёна праходзіць спэцыялізаваная выстаўка „Эўразійская бульба”. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Менскага абласнога выканаўчага камітэта.

„Эўразійская бульба” - гэта дэманстрацыя сучасных сартоў бульбы, найноўшых тэхналёгій і навуковых распрацовак у галіне бульбаводзтва.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт