Logo Polskiego Radia
Print

Напярэдадні Дня ведаў у Менску пройдзе кветкавая інтэрвэнцыя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.08.2015 16:43
Для недапушчэньня скачка цэн на кветкі напярэдадні 1 верасьня ў Менску арганізуюць кветкавую інтэрвэнцыю.
www.flickr.com

Напярэдадні Дня ведаў у Менску пройдзе кветкавая інтэрвэнцыя, паведамілі ва ўпраўленьні гандлю й паслуг Менгарвыканкама. Для недапушчэньня рэзкага скачка цэн на кветкавую прадукцыю напярэдадні 1 верасьня па даручэньні намесьніка старшыні Менгарвыканкама Андрэя Дамарацкага 30 і 31 жніўня ў Менску арганізуюць кветкавую інтэрвэнцыю. Так, айчыннаму вытворцу кветак кампаніі "ДорОрс" выдадзеныя дадатковыя дазволы на продаж кветкавай прадукцыі ў пераходах чыгуначнага вакзала (31 месца), а таксама на шасьці станцыях Менскага мэтрапалітэна: "Пятроўшчына", "Уручча", "Магілёўская", "Інстытут культуры", "Малінаўка", "Каменная горка". 30 жніўня аб'екты будуць працаваць з 12.00, 31 жніўня - з 7.00 і да апошняга кліента. Ружы даўжынёй 40 см напярэдадні сьвята можна набыць за Br16 тыс., 50 см - Br21 тыс., 60 см - Br24 тыс. Герберы абыдуцца пакупнікам у суму да Br10 тыс., альстрамерыі - Br12 тыс.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт