Logo Polskiego Radia
Print

Назіральнікі АБСЭ наведалі Смаргонь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2015 12:02
Назіральнікі місіі заклапочаны тым, каб ім дазволілі знаходзіцца каля сталоў, дзе вядзецца падлік галасоў.
photo: www.pixabay.com

Смаргонь наведалі доўгатэрміновыя назіральнікі за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з місіі АБСЭ Тэрэза Амбражова й Сяргей Ермакоў. Яны пабывалі ў раённай камісіі па выбарах, а таксама сустрэліся зь мясцовым доўгатэрміновым назіральнікам праваабаронцам Алесем Дзергачовым.

Як распавёў Алесь Дзергачоў, назіральнікі місіі вельмі заклапочаны дасягненьнем адкрытасьці й празрыстасьці выбарчага працэсу, а таму мелі шмат пытаньняў практычнага прымяненьня выбарчага заканадаўства, якія могуць узьнікнуць паводле досьведу папярэдніх выбараў. Таму ён патлумачыў некаторыя аспэкты працэсу датэрміновага галасаваньня, падліку галасоў, працэсу перадачы выніковых пратаколаў з участковых камісій у раённую й працэсу падсумоўваньня там вынікаў.

Назіральнікі місіі АБСЭ заклапочаны тым, каб ім дазволілі ў дзень выбараў знаходзіцца каля сталоў, дзе вядзецца падлік галасоў на выбарчых участках так, каб бачыць зьмест кожнага бюлетэня. Па іх словах, зараз вядуцца ўзгадненьні дзеля таго, каб атрымаць гарантыі такога назіраньня.

Праваабаронцы за свабодныя выбары/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт