Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК Беларусі будзе назіраць за мясцовымі выбарамі ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.09.2015 13:58
Аднак Лідзія Ярмошына ва Ўкраіну паехаць ня здолее.
Foto: svaboda.org

Цэнтральная выбарчая камісія вызначыла, што намесьнік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў і сябра камісіі Сяргей Каліноўскі будуць прадстаўляць ЦВК у якасьці назіральнікаў на мясцовых выбарах, якія пройдуць 25 кастрычніка ва Ўкраіне.

Як паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, на імя ЦВК паступіла запрашэньне на яе асабіста й кагосьці зь сябраў камісіі.

Аднак Ярмошына сказала, што яна ў гэты час, хутчэй за ўсё, будзе занятая падрыхтоўкай да інаўгурацыі прэзыдэнта Беларусі й ня здолее паехаць ва Ўкраіну. Таму было вырашана, што паедуць Іпатаў і Каліноўскі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт