Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебскай вобласьці выкрадалі дызпаліва з нафтапрадуктаправодаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2015 08:10
Займаліся гэтым дзьве добра арганізаваныя злачынныя групы. Злодзеям пагражае 12 гадоў турмы.
flickr.com

У Віцебскай вобласьці затрыманыя дзьве злачынныя групы, якія займаліся крадзяжом з нафтапрадуктаправодаў.

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, у Полацкім і Аршанскім раёнах злачынцы рабілі ўрэзкі ў магістралі і выкрадалі тоны дызельнага паліва.

Зьлівам паліва злачынцы займаліся каля двух гадоў. Скуплялі закінутыя дамы побач з нафтапрадуктаправодамі і ладзілі там сховішча для дызельнага паліва. За год, паводле папярэдніх падлікаў, іх даход склаў каля 200 тысяч даляраў.

Паводле слоў намесьніка начальніка ўпраўленьня па Віцебскай вобласьці галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі Андрэя Краско, рабіўся падкоп да трубы, зьверху маскіраваўся дзёрнам, да ўрэзкі прымацоўвалі шланг высокага ціску, які ў асобных выпадках адводзіўся ад трубы за некалькі кілямэтраў.

Злачынцаў затрымалі з доказамі злачынства. Адзін з арганізатараў зараз у вышуку. Арыштаваныя 15 машын, дамы і катэджы. Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт